ПАЭТУ З МАЛОГА ГАРАДКА
не размаўляй пра паэзію
у кампаніі
сядзі ціха
пі сваё піва
усміхайся шырока
глынай глыбока
заўтра будзе табе балець
толькі галава
ПАЭТЫ
ходзяць звычайна паміж
людзей
і пад капелюшамі
не носяць трусікаў
ногі што адрываюцца ад зямлі
гэта толькі аптычны падман
а жываты
як правіла запоўнены
трывіяльнай ежай
толькі часам
з іх вуснаў выслізне
нейкая абракадабра
альбо іншыя ночы-вочы
толькі часам
зачараванай асадкай
яны адчыняюць папяровыя брамы
блакіту іншых светаў
* * *
калі я пішу
папяровыя лодачкі слоў
пускаю ў касмічную
прастрору
часам адна з іх недзе заплача
няўклюда
і трапіць у кішэню твайго палітона
выпадкова
калі я хачу выказаць найважнейшае
старонка пустая
не кажа нічога
толькі глядзіць у твае вочы
Пераклад з польскай
Арцёма КАВАЛЕЎСКАГА